From Wikipedia, the free encyclopedia
Славамі́р Мро́жак (па-польску: Sławomir Mrożek, 29 чэрвеня 1930, Бажэнцін, Польшча — 15 жніўня 2013, Ніцца[2]) — польскі драматург і празаік. Аўтар сатырычных апавяданьняў і драматычных твораў філязофскай, палітычнай і псыхалягічнай тэматыкі. Прадстаўнік плыні тэатра абсурду.
Славамір Мрожак | ||||
Sławomir Mrożek | ||||
Асабістыя зьвесткі | ||||
---|---|---|---|---|
Імя пры нараджэньні | Sławomir Mrożek | |||
Нарадзіўся | 29 чэрвеня 1930 Бажэнцін, Польшча | |||
Памёр | 15 жніўня 2013 (83 гады) Ніцца | |||
Пахаваны | ||||
Сужэнец | Марыя Абрэмба[d] | |||
Літаратурная дзейнасьць | ||||
Род дзейнасьці | драматург, празаік | |||
Гады творчасьці | з 1950 | |||
Жанр | сатырычныя апавяданьні, драматычныя філязофскія творы | |||
Мова | польская мова[1] | |||
Дэбют | 1953 | |||
Значныя творы | Паліцыя Танга | |||
Прэміі | Эўрапейская літаратурная прэмія (1971) | |||
Узнагароды | | |||
Подпіс | ||||
Афіцыйны сайт |
Славамір Мрожак нарадзіўся ў 1930 годзе ў Бажэнціне, Польшча. Вывучаў архітэктуру й выяўленчае мастацтва ў Ягелонскім унівэрсытэце ў Кракаве. У 1950 годзе пасьпяхова дэбютаваў як празаік і адначасова як карыкатурыст. Аднак сусьветную вядомасьць яму прынесла драматургія. Першы драматычны твор — п’еса «Паліцыя», выдадзеная ў 1958 годзе. П’еса «Танга» (1964) прынесла Мрожаку сусьветную славу.
У 1962 становіцца адным з чатырох першых ляўрэатаў літаратурнай прэміі ім. Касьцельскіх. У 1968 публікуе ў францускай прэсе ліст пратэсту супраць уводу войскаў Варшаўскай Дамовы ў Чэхаславаччыну.
У 1963 эмігруе з Польшчы, жыве ў ЗША, Нямеччыне, Францыі, Італіі й Мэксыцы. У 1996 вяртаецца на Радзіму, але ў апошнія гады жыў у Ніццы (Францыя).
Узнагароджаны Крыжам камандорскім з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы (1997)[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.