![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/89/Beta_Negative_Decay.svg/langbe-tarask-640px-Beta_Negative_Decay.svg.png&w=640&q=50)
Слабое ўзаемадзеяньне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Слабо́е ўзаемадзе́яньне, ці слабо́е я́дзернае ўзаемадзе́яньне — адно з чатырох фундамэнтальных узаемадзеньняў у прыродзе. Яно зьяўляецца адказным, у прыватнасьці, за бэта-распад ядра. Гэтае ўзаемадзеяньне называецца слабым, паколькі два іншых узаемадзеяньня, істотныя для ядзернай фізыкі (моцнае і электрамагнітнае), характарызуюцца значна большай інтэнсіўнасьцю. Аднак яно значна мацнейшае за чацьвёртае з фундамэнтальных узаемадзеяньняў, гравітацыйнага. Слабое ўзаемадзеяньне зьяўляецца кароткадзейным — яно праяўляецца на адлегласьцях, значна меншых за памеры атамнага ядра (характэрны радыюс узаемадзеяньня 10−18 м). Стандартная мадэль фізыкі элемэнтарных часьцінак апісвае электрамагнітнае ўзаемадзеяньне і слабое ўзаемадзеяньне як розныя кірункі адзінага электраслабога ўзаемадзеяньня, тэорыю якога распрацавалі каля 1968 году Шэлдан Глэшаў, Абдус Салам і Стывэн Ўайнбэрг. За гэтую работу яны атрымалі Нобэлеўскую прэмію па фізыцы за 1979 год. Аднак першую тэорыю слабога ўзаемадзеяньня прапанаваў Энрыка Фэрмі ў 1930 годзе. Пры распрацоўцы тэорыі ён выкарыстаў гіпотэзу Вольфганга Паўлі пра існаваньне новай на той час элемэнтарнай часьцінкі нэўтрына.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/89/Beta_Negative_Decay.svg/320px-Beta_Negative_Decay.svg.png)