![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/59/Dead_Sea_Scroll_Scholar_Examination.jpg/640px-Dead_Sea_Scroll_Scholar_Examination.jpg&w=640&q=50)
Скруткі Мёртвага мора
From Wikipedia, the free encyclopedia
Скру́ткі Мёртвага мо́ра альбо скруткі Кумра́нскіх пячо́раў — старажытныя юдэйскія рэлігійныя рукапісы, знойдзеныя ў Кумранскіх пячорах на Заходнім беразе Ярдану ля Мёртвага мора[1].
На працягу 1946—1947 і ў 1956 року ў 11 пячорах знойдзеныя некалькі тысячаў пісьмовых фрагмэнтаў, ацалелых пасьля плягаў ці чалавечага ўплыву, якія прадстаўляюць сябой часткі 981 розных рукапісаў[2]. Пячоры знаходзяцца за 1,6 км на захад ад Мёртвага мора, таму скруткі атрымалі такую назву.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/59/Dead_Sea_Scroll_Scholar_Examination.jpg/320px-Dead_Sea_Scroll_Scholar_Examination.jpg)
Навукоўцы адносяць час напісаньня рукапісаў Мёртвага мора да пэрыяду з III стагодзьдзя да н. э. да I стагодзьдзя нашай эры. Радыёвугляроднае і палеаграфічнае датаваньне скруткаў пацьвярджаецца знаходкай у гэтых жа пячорах бронзавых манэтаў з выбітымі выявамі ад Яна Гіркана (135—104 да н. э.) да пэрыяду першай юдэйскай вайны (66—73)[3].
Тэксты скруткаў маюць вялізарнае гістарычнае, рэлігійнае і лінгвістычнае значэньне, паколькі зьмяшчаюць другія з найстарэйшых рукапісаў, пазьней уключаных у юдэйскую Біблію, а таксама другакананічныя і па-забіблійныя творы.
Большасьць тэкстаў напісаныя іўрытам, частка па-арамэйску і грэцку[4].
З-за кепскага стану некаторых скруткаў навукоўцы ня здолелі ідэнтыфікаваць усе знойдзены тэксты. Тыя, што растлумачаныя, дзеляцца на тры асноўныя групы:
- каля 40% — копіі тэкстаў юдэйскіх Пісаньняў.
- каля 30% — тэксты часоў другога Храму, якія ў выніку не ўвайшлі ў склад юдэйскай Бібліі, напрыклад кніга Эноха, кніга Юбілеяў, кніга Табіта, Мудрасьці Сірахава, Псальмы 152—155, і інш.
- Рэшта (каля 30%) — сэктанцкія рукапісы раней невядомых дакумэнтаў, якія патлумачылі правілы і вераваньні пэўных групаў (сэктаў), напрыклад Правіла Супольнасьці, Скрутак Вайны, Камэнтар Хабакука і Правіла Дабраславеньня[5]/