Скаўцкі рух
сусьветны рух па выхаваньні дзяцей / From Wikipedia, the free encyclopedia
Скаўтынг (па-ангельску. Scouting) — сусьветная дзіцячая арганізацыя. Яна займаецца фізычным, духоўным і разумовым разьвіцьцём маладых людзей так, каб моладзь магла заняць канструктыўнае месца ў грамадзтве. Гэта дасягаецца нефармальнай адукацыяй з акцэнтам на практычныя дзеяньні на адчыненым паветры, якая завецца скаўцкія мэтады. Рух скаўтаў быў заснаваны ў 1907 годзе адстаўным палкоўнікам брытанскага войска Робэртам Бадэн-Паўэлам. У цяперашні час скаўтынг мае больш 38 мільёнаў чальцоў у 217 краінах і тэрыторыях, прадстаўленых праз некалькі скаўцкіх асацыяцый на міжнародным узроўні. Працы Эрнэста Сэтан-Томпсана і Дэніэла Картэра Бэрда істотна паўплывалі на раньняе разьвіцьцё скаўтынга, гэтак жа як і на аснову руху традыцыйнага скаўтынга, якое ўзмацнілася за мінулыя некалькі гадоў.