Скачкі ў ваду на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Спаборніцтвы па скачках у ваду на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году ладзяцца з 27 ліпеня па 10 жніўня ў Парыскім водным цэнтры[1]. У агульнай складанасьці ўдзел бяруць 136 скакуноў у ваду з роўным разьмеркаваньнем паміж мужчынамі і жанчынамі. Дысцыпліны ўлучаюць як індывідуальныя выступы, гэтак у змаганьне ў сынхронных відах. Колькасьць дысцыплінаў адпавядае колькасьці спаборніцтваў на папярэдніх Алімпійскіх гульнях[2]. Будуць разыграныя 8 камплектаў мэдалёў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d3/Olympic_pictogram_Diving.png/150px-Olympic_pictogram_Diving.png)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3b/CAO_test_event_6_mai_2024.jpg/640px-CAO_test_event_6_mai_2024.jpg)