![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3d/Selidi_pod_shuboi.jpg/640px-Selidi_pod_shuboi.jpg&w=640&q=50)
Селядзец пад футрам
рыбная салата з гароднінай / From Wikipedia, the free encyclopedia
Селядзе́ц пад фу́трам — рыбная салата з гароднінай.
Quick Facts Іншыя назвы, Тып ...
Селядзец пад футрам | |
![]() 2006 год | |
Іншыя назвы | селядцовая салата |
---|---|
Тып | салата |
Нацыянальная страва | швэдзкая |
Паходжаньне | Швэцыя |
Рэгіён | Скандынавія |
Дата зьяўленьня | пачатак XIX стагодзьдзя |
Асноўны складнік | селядзец |
Распаўсюджаныя складнікі | бурак, морква, рэпчатая цыбуля і яблык |
Падобныя стравы | вінэгрэт зь селядцом |
Close
У 1-й палове XIX стагодзьдзя ў скандынаўскай кухні мела пашырэньне селядцовая салата. У 1845 годзе ангельская кухарская кніга згадвала швэдзкую салату, што зьмяшчала нарвэскі селядзец на дне, пакрыты рэзаным бураком, бульбай, марынаванымі гуркамі, цёртым яблыкам і рубленымі яйкамі. У нарвэскім рэцэпце 1851 году морква замяняла агурок, а складнікі ўкладвалі слаямі. У 2-й палове XIX стагодзьдзя рэцэпт селядца пад футрам зьявіўся ў расейскай кухні. У 1960-я гады салату сталі запраўляць маянэзам.