Сахалінская вобласьць, суб’ект Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаны на ўсходзе краіны, на высьпе Сахалін і Курыльскіх выспах. Абмываецца Ахоцкім і Японскім марамі.

Сахалинская область
Сахалінская вобласьць
герб
герб
сьцяг
сьцяг
Афіцыйная моварасейская
Тып суб’екту фэдэрацыіВобласьць
Фэдэральная акругаДалёкаўсходняя
Эканамічная акругаДалёкаўсходняя
СталіцаПаўднёва-Сахалінск
ГубэрнатарАляксандар Харашавін
Плошча
 — Усяго
  % Вада
40 месца
87 100 км²
Насельніцтва
 — Усяго (2006)
 Шчыльнасьць
70 месца
546 695
6,1/км²
Аўтамабільны код65
Часавы пасUTC+10...+11

Геаграфія

Уздоўж берагоў выспы Сахалін працягнуліся Заходне-Сахалінскія горы (гара Анор, вышыня да 1330 м) і Усходне-Сахалінскія горы (самая высокая кропка выспы — гара Лапаціна, 1609 м), падзеленыя Тымь-Паранайскай і Сусунайскай нізінамі. Вялікая частка Курыльскіх выспаў гарыстая (найвышэйшая кропка — гара Алаід, 2339 м); вядома каля 160 вульканаў, 40 зь якіх дзеючыя; высокая сэйсмічнасць. На тэрыторыі вобласьці багата азёраў, балотаў. Галоўныя рэкі: Тымь, Паранай (Сахалін).

Клімат умераны мусонны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня ад —6 (на поўдні) да —24 градусаў (на поўначы), сярэдняя тэмпэратура жніўня ад +19 (на поўдні) да +10 градусаў (на поўначы); колькасьць ападкаў — на раўнінах каля 600 мм у год, у горах да 1200 мм у год. На тэрыторыі вобласьці распаўсюджаныя рэдкастойная ліствяжная тайга (на поўначы), лясы з аянской елкі і сахалінскай піхты (у цэнтральнай частцы), шырокаліственныя лясы зь ліянамі (на паўднёвым захадзе); у горах — зарасьнікі каменнай бярозы і кедравага стланіку.

Насельніцтва

Сахалінская вобласьць адрозніваецца высокай урбанізаванасьцю. Толькі менш за 14% насельніцтва вобласьці жыве ў вёсках. Большасьць насельніцтва — расейцы (85%).

Нацыянальны склад

Больш інфармацыі Народ, Колькасьць, 2002, тыс. (*) ...
НародКолькасьць, 2002, тыс.

(*)

Расейцы 84,3%
Карэйцы 5,4%
Украінцы 4,0%
Татары 1,25%
Беларусы 1,0%
Іншыя 4,05%
Закрыць

Смяротнасьць перавышае нараджальнасьць. Адмоўны натуральны прырост і міграцыйны адток прыводзяць да інтэнсыўнага паніжэньня агульнай колькасьці насельніцтва.

Эканоміка

Сахалінская вобласьць спэцыялізуецца на здабычы і перапрацоўцы рыбы, вытворчасьці прадукцыі лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасьці. У вобласьці вядзецца здабыча нафты, газу, вугалю. Асноўныя галіны прамысловасьці: харчовая, лясная, дрэваапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая, лёгкая прамысловасьць; паліўная, вытворчасьць будматэрыялаў. Сахалінская вобласьць зьяўляецца манапалістам у Расеі па вытворчасьці харчовага агара.

Адміністрацыйны падзел

Сахалінская вобласьць падзяляецца на 17 раёнаў:

  • Александраўска-Сахалінскі раён
  • Аніўскі раён
  • Далінскі раён
  • Холмскі раён
  • Карсакоўскі раён
  • Курыльскі раён
  • Макараўскі раён
  • Невельскі раён
  • Ногліцкі раён
  • Ахінскі раён
  • Паранайскі раён
  • Паўночна-Курыльскі раён
  • Смірныхоўскі раён
  • Тамарынскі раён
  • Тымоўскі раён
  • Вуглягорскі раён
  • Паўднёва-Курыльскі раён

Вонкавыя спасылкі

Сахалінская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.