горад у Луганскай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Сарокіна (па-ўкраінску: Сорокине; у 1938—2016 гадах — Краснадон) — места абласнога падпарадкаваньня ў Луганскай вобласьці Ўкраіны, адміністрацыйны цэнтар Сарокінскага раёну (не ўваходзіць у ягоны склад).
Сарокіна | |||||
укр. Сорокине | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1914 | ||||
Места з: | 1938 | ||||
Былая назва: | Краснадон | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Луганская | ||||
Раён: | Сарокінскі | ||||
Мэр: | Юры Баклагаў | ||||
Плошча: | 77,33 км² | ||||
Вышыня: | 171 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 43 012 чал. (2019)[1] | ||||
шчыльнасьць: | 556,21 чал./км² (2019) | ||||
этнічны склад: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 6435 | ||||
Паштовы індэкс: | 94407 | ||||
КОАТУУ: | 4411400000 | ||||
Нумарны знак: | BB, НВ / 13 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°18′0″ пн. ш. 39°44′0″ у. д. | ||||
Сарокіна | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://krasnodon.su/ |
Знаходзіцца за 50 км ад Луганску на рацэ Вялікай Каменцы.
Сарокіна было заснаванае ў 1914 годзе як руднік. У 1916 годзе на рудніку налічвалася 776 шахцёраў, а на хутары Сарокіна ўжо пражывала 3105 чалавек. У наступным годзе былі абсталяваны новыя шахты — адна вэртыкальная і тры нахільныя. У 1917 годзе ў пасёлку адкрылася першая школа. Мэдычнае абслугоўваньне забясьпечвалі тры шахтавыя мэдпункты, у якіх працавалі 8 лекараў і 16 фэльчараў.
Пасьля заканчэньня грамадзянскай вайны разбураныя шахты былі адноўлены і мадэрнізаваны, пачалося будаўніцтва новых. Да 1935 году трэст «Сарокінвугальлю» аб’ядноўваў 25 шахтаў, напярэдадні вайны іх было ўжо больш за 40.
Больш за палову насельніцтва гораду складаюць расейцы. Згодна са зьвесткамі ўкраінскага перапісу насельніцтва 2001 году этнічны склад быў наступным:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.