From Wikipedia, the free encyclopedia
Сара Чок (па-ангельску: Sarah Chalke; нарадзілася 27 жніўня 1976 году, Атава, Канада) — канадзкая акторка, вядомая па сваіх ролях у тэлесэрыялах, як то доктар Эліёт Рыд ў тэлесэрыяле «Клініка», Рэбэка «Бэка» Конэр у «Разане» й Стэла Цынман у «Як я сустрэў вашу маму».
Кар’ера Сары Чок ў якасьці акторкі пачалася ва ўзросьце васьмі гадоў, калі яна пачала зьяўляцца ў розных м’юзыклах. У 12 гадоў яна стала рэпартэрам канадзкага дзіцячага шоў KidZone. У 1993 годзе Сара атрымала ролю Бэкі Конэр у сэрыяле Лэсі Горансана «Разана», таксама Сара выканала камэо ў ролі іншага пэрсанажа ў эпізодзе Roseanne «Halloween: The Final Chapter» (#178). Затым Сара на непрацяглы час вярнулася ў Канаду, дзе зьнялася ў тэлевізійнай драме «Nothing Too Good for a Cowboy» (1998—1999).
У 2001 годзе яна атрымала ролю доктара Эліёт Рыд у камэдыйным сэрыяле NBC «Клініка» (па-ангельску: Scrubs). Сара згуляла ў некалькіх фільмах, уключаючы «Эрнэст ідзе ў школу» й «Cake», а таксама ў дзевяці эпізодах сэрыялу «Як я сустрэў вашу маму». У 2008 годзе Чок стала прадстаўніцай лініі жаночай ніжняй бялізны Hanes, што таксама ўключала сэрыю рэклямных ролікаў, рэжысэрам якіх стаў ейны калега па «Клініцы» Зак Браф[1].
Чок пашлюбавалася з адвакатам Джэймі Афіфі. У пары ёсьць сын, Чарлі Роўдс Афіфі, які нарадзіўся 24 сьнежня 2009 году[2][3]. Чарлі была дыягнаставана хвароба Кавасакі ва ўзросьце 2 гадоў[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.