![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/81/010607-0930-17_-_Nea_Kameni_-_Krater.jpg/640px-010607-0930-17_-_Nea_Kameni_-_Krater.jpg&w=640&q=50)
Сантарын (вулькан)
вулькан у Грэцыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сантарын — дзейны вулькан на востраве Тыра (іншая назва — Фіра), у Эгейскім моры, вывяржэньне якога прывяло да загібелі эгейскіх гарадоў на астравах Крыт, Тыра і ўзьбярэжжы Міжземнага мора. Вывяржэньне датуецца 1645—1600 гадамі да н. э. (па розных ацэнках). Па магутнасьці вывяржэньне мела 7 балаў, што суадносна з вывяржэньнем Тамбора і ў 3 разы магутней за вывяржэньне Кракатаў.
Quick Facts Вышыня, Краіна ...
Сантарын | |
![]() | |
Вышыня | 367 м |
---|---|
Краіна | Грэцыя |
Геаграфічныя каардынаты | 36°24′16″ пн. ш. 25°23′44″ у. д. |
Месцазнаходжаньне | Тыра[d] |
Тып | вулькан |
Апошняе вывяржэньне | 1950 |
Сантарын на мапе Грэцыі ![]() ![]() Сантарын | |
Close
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/06/Santorini_ASTER.jpg/640px-Santorini_ASTER.jpg)
Вывяржэньне, якое выклікала велічэзны цунамі вышынёй да 100 мэтраў, зьнішчыла мінойскую цывілізацыю Крыту. Хмара попелу накрыла 200—1000 км.