![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/37/AM156fol_p1.jpg/640px-AM156fol_p1.jpg&w=640&q=50)
Сагі
літаратурны жанр / From Wikipedia, the free encyclopedia
Са́гі (ст.-ісьл: saga, у множным ліку sögur) — апавядальная форма старажытна-скандынаўскага і стараражытнаісьляндзкага эпасу, якія зьяўляюцца мітычна-легендарнымі апавяданьнямі пра багоў і герояў у прозе, часта зь вершаванымі ўстаўкамі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/37/AM156fol_p1.jpg/640px-AM156fol_p1.jpg)
Верагодна, што назва saga паходзіць ад ісьляндзкага дзеяслова segja — мовіць, і абазначае як вуснае, так і аформленае ў пісьмовым выглядзе апавяданьне. Першапачаткова ў ісьляндцаў тэрмін «сага» ўжываўся ў дачыненьні да любога празаічнага апавяданьня, аднак у цяперашні час ён аб’ядноўвае сукупнасьць літаратурных помнікаў, якія былі запісаны ў пазначаны час.
Як крыніцы па гісторыі Беларусі IX—XI стст. найбольшую каштоўнасьць уяўляюць старажытнаісьляндзкія сагі, якія пачаткова існавалі як вусныя паданьні і пачалі запісвацца на лаціне ў XII ст. ісьляндзкімі каталіцкімі манахамі.