From Wikipedia, the free encyclopedia
Саве́т Наро́дных Каміса́раў БССР, Саўнаркам БССР (СНК БССР) — найвышэйшы выканаўчы і распарадчы орган дзяржаўнай улады, урад Беларускай ССР у 1920—1946 гадох[1].
Савет народных камісараў Беларускай ССР | |
Наступнік | Савет міністраў БССР[d] |
---|---|
Дата ўтварэньня | 1920 |
Дата спыненьня існаваньня | 1946 |
Утварыўся 18 сьнежня 1920 году ў адпаведнасьці з дадаткамі да Канстытуцыі ССРБ 1919 году, прынятымі Другім зьездам Саветаў Беларусі ў сьнежні 1920 году.
У 1933 годзе сваёй пастановай зацьвердзіў русіфікатарскую рэформу беларускага правапісу 1933 году, распрацаваную адмысловай Палітычнай камісіяй ЦК КП(б)Б.
Да пастановы VI Надзвычайнага зьезду Саветаў БССР ад 16 сакавіка 1924 году абавязкі старшыні ЦВК і СНК БССР, а таксама наркама па замежных справах выконваліся адной асобай. Сябрамі СНК былі народныя камісары ўсіх наркаматаў БССР, старшыні СНГ і Надзвычайнай камісіі. Пры СНК БССР дзейнічалі яго сталыя камісіі — Эканамічны Савет, Камісія заканадаўчых здагадак (да 1927 году), Дзяржаўная плянавая камісія. Кампэтэнцыя і склад СНК БССР зьмяняліся ў зьвязку з утварэньнем СССР і зьменамі ў дзяржаўна-праўнай надбудове, з утварэньнем новых цэнтральных органаў кіраваньня галінамі эканомікі і культуры БССР (наркаматаў і ўправаў). З 1925 году ў склад СНК БССР уваходзілі намесьнікі старшыні СНК БССР (уводзіліся дадаткова), наркамы саюзна-рэспубліканскіх наркаматаў, упаўнаважаныя асобных агульнасаюзных наркаматаў і ведамстваў з правам вызначальнага або дарадчага голасу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.