![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/98/Reimski_evan%25C4%2591elistargl10l1a.jpg/640px-Reimski_evan%25C4%2591elistargl10l1a.jpg&w=640&q=50)
Рэймскае Эвангельле
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэ́ймскае Эва́нгельле — рукапіснае Эвангельле стараславянскага паходжаньня. Першая частка рукапісу зьмяшчае чытаньні сьвяточных Эвангельляў паводле абраду праваслаўнае царквы і напісаная кірыліцай; другая зьмяшчае Эвангельлі, апостальскія лісты, парэміі на сьвяты паводле рыма-каталіцкага календару і напісаная ў у1395 року харвацкай (вуглаватай) глаголіцай.
Хуткія факты
Закрыць
Назва рукапісу паходзіць ад месца ягонага цяперашняга захаваньня ў рэймскай мескай бібліятэцы. Даўней на Эвангельлі, якое знаходзілася ў Рэймскім саборы, пры каранаваньні прысягалі францускія каралі.