Рэвалю́цыя 1848—1849 гадоў у Слава́ччыне (па-славацку: Slovenské povstanie) — адна з эўрапейскіх рэвалюцыяў 1848—1849 гадоў. Працягвалася зь верасьня 1848 году па лістапад 1849 году ў Верхняй Вугоршчыне. Мэтаю паўстаньня было дабіцца ад вугорцаў права на самавызначэньне.

Хуткія факты Дата:, Месца: ...
Рэвалюцыя 1848—1849 гадоў у Славаччыне
Рэвалюцыя 1848—1849 гадоў у Вугоршчыне
Дата: 19 верасьня 1848 — 21 лістапада 1849
Месца: Верхняя Вугоршчына (сучасная Славаччына)
Вынік: нязначныя саступкі
Супернікі
Сьцяг Славаччыны Славацкая нацыянальная рада
  • Славацкае рушэньне і партызаны
  • Дабраахвотнікі з Багеміі і Маравіі[1]
  • Сьцяг Аўстрыі Аўстрыйская дапамога
Сьцяг Вугоршчыны Вугоршчына
  • Вугорскія войскі і рушэньне
Камандуючыя
Колькасьць
Некалькі тысячаў дабраахвотнікаў, падтрымка Аўстрыйскай імпэрыіДа 80 000
Закрыць

Паўстаньне было абумоўлена нацыянальным славацкім рухам, які вугорскія ўлады ўсяляк здушвалі, у тым ліку рэвалюцыйным вугорскім урадам.

Паўстаньне зьдейсьнілі сябры Славацкага дабраахвотніцкага корпусу. Паўстанцы здолелі заняць некалькі раёнаў Славаччыны і падняць за сабою частку сялянства ў Бржэзавай.

Славацкае паўстаньне падтрымаў бан Харватыі Ёсіп Елачыч.

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.