Рыяд
сталіца Саудаўскай Арабіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыяд (па-арабску: الرياض ar-Riyāḍ) — сталіца і самы вялікі горад Саудаўскай Арабіі, разьмешчаны ў мясцовасьці Рыяд у вобласьці Наджд. Разьмешчаны ў цэнтры Арабійскай паўвыспы на вялікім плято, ён зьяўляецца домам для 4 260 000 чалавек (прыблізна 20% насельніцтва краіны).
Рыяд | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | XVIII стагодзьдзе | ||||
Краіна: | Саудаўская Арабія | ||||
Правінцыя: | Рыяд | ||||
Мэр: | Абдул Азіз ібн Айяф аль Міргін | ||||
Плошча: | 1000 км² | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 4 853 912 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 4853,91 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +966-1 | ||||
Паштовы індэкс: | 11564–12665 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 24°39′0″ пн. ш. 46°42′36″ у. д. | ||||
Рыяд | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://riyadh.sa/en/ |
Акрамя Рыяду існуюць яшчэ дзьве густазаселеныя вобласьці ў краіне: вакол Джыды і Мэкі на ўзьбярэжжы Чырвонага мора, і вакол Джубаілу і Дхахрану на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затокі. Каардынаты Рыяду: 24°42’42" паўночнай шыраты, 46°43’27" усходняй даўгаты.
Горад падзелены на 17 муніцыпалітэтаў якія маюць уласныя органы кіраваньня, пад агульным кантролем прынца Салмана Абдул Азіза.
Горад знаходзіцца ў пустэльнай мясцовасьці, але добра забясьпечаны вадой, дзякуючы пяці дамбам, 96 калодзежам і 467 км трубы, якая дастаўляе ваду ад апрасьняльных заводаў на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затокі.