![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5e/Ryszard_Rumianek_i_Lech_Kaczy%25C5%2584ski_%252805-10-2009%2529.jpg/640px-Ryszard_Rumianek_i_Lech_Kaczy%25C5%2584ski_%252805-10-2009%2529.jpg&w=640&q=50)
Рышард Румянэк
польскі сьвятар, навуковец / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рышард Румянэк (па-польску: Ryszard Rumianek; нар. 7 лістапада 1947 году ў Варшаве — пам. 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам) — польскі каталіцкі сьвятар, прафэсар тэалягічных навук.
Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Рышард Румянэк | |
Ryszard Rumianek | |
![]() Рышард Румянэк і Лех Качынскі ў 2009 годзе | |
Дата нараджэньня | 7 лістапада 1947(1947-11-07)[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | Варшава |
Дата сьмерці | 10 красавіка 2010(2010-04-10)[1] (62 гады) |
Месца сьмерці | Пад Смаленскам |
Прычына сьмерці | Катастрофа Ту-154 пад Смаленскам |
Месца пахаваньня | |
Занятак | тэоляг, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | тэалёгія |
Месца працы | Унівэрсытэт Кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве |
Навуковая ступень | прафэсар[d][2] (18 кастрычніка 2002) |
Узнагароды | |
Закрыць
Нарадзіўся у 1947 годзе, скончыў духоўную сэмінарыю ў Варшаве. У 1972 годзе быў высьвечаны ў сьвятары кардыналам Стэфанам Вышынскiм. Доктар хабілітаваны (1995), прафэсар тэалягічных навук (2002). Быў рэктарам Унівэрсытэту Кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве.
5 кастрычніка 2009 году ўзнагароджаны Афіцэрскім крыжам ордэна Адраджэньня Польшчы.
Загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.
16 красавіка 2010 году пасьмертна ўзнагароджаны Крыжам камандорскім ордэна Адраджэньня Польшчы [3].
Пахаваны ў Варшаве.