італьянскі кінакампазытар From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыц Арталяні (па-італьянску: Riz Ortolani; 25 сакавіка 1926, Пэзара, Каралеўства Італіі — 23 студзеня 2014, Рым, Італія) — італьянскі кампазытар.
Рыц Арталяні | ||||
Riz Ortolani | ||||
Рыц Арталяні ў 1955 року | ||||
Дата нараджэньня | 25 сакавіка 1926 | |||
---|---|---|---|---|
Месца нараджэньня | Пэзара, Каралеўства Італіі | |||
Дата сьмерці | 23 студзеня 2014 (87 гадоў) | |||
Месца сьмерці | Рым, Італія | |||
Прычына сьмерці | бранхіт[d] | |||
Месца вучобы | ||||
Прафэсія | кампазытар | |||
Навуковая сфэра | музыка да фільму[d] | |||
Інструмэнты | фартэпіяна | |||
Узнагароды |
| |||
Сайт | www.rizortolani.com | |||
У 1956 року ажаніўся з сьпявачкай Кацярынай Раньеры.
У 1962 року напісаў сваю першую музыку да італьянскага дакумэнтальнага фільма «Сабачы сьвет», песьня «More» зь якога ў 1964 року атрымала «Грэмі» за найлепшую інструмэнтальную кампазыцыю. Дзякуючы посьпеху музыкі з «Сабачага сьвету» Арталяні стаў кампазытарам у брытанскіх і амэрыканскіх фільмах «7-ы сьвітанак» (1964), «Жоўты Ролс-Ройс» (1964), «Удалыя хлопцы» (1965), «Шпіён з халодным носам» (1966), «Найбольшы пачак грошай» (1968) і «Буона сэра, місіс Кэмпбэл» (1968). У 1972 року напісаў музыку да фільма Тэрэнса Янга «Паперы Валачы» з Чарлзам Бронсанам у галоўнай ролі.
Пісаў таксама музыку да нямецкіх вэстэрнаў, італьянскіх джальлё, спагеці-вэстэрнаў, шпіёнскіх, эксплюатацыйных ды монда-фільмаў.
У апошнія гады пісаў музыку да шматлікіх фільмаў рэжысэра Пупі Аваці.
Агулам склаў музыку больш як да 200 кінафільмаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.