Ры́ская апэра́цыя (па-нямецку: Schlacht um Riga, 1 верасьня 1917 — 6 верасьня 1917) — ваенная апэрацыя на Ўсходнім фронце Першай сусьветнай вайны, праведзеная нямецкай арміяй супраць расейскай арміі. Завяршылася перамогай нямецкіх войскаў і ўзяцьцем Рыгі.
Рыская апэрацыя | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нямецкія войскі ў Рызе, 3 верасьня 1917 году | |||||||||
| |||||||||
Баявыя дзеяньні адбываліся на тэрыторыі сучаснай Латвіі. У апэрацыі адзін адной супрацьстаялі часткі 8-й нямецкай і 12-й расейскай арміяў. Пасьля фарсіраваньня Заходняй Дзьвіны нямецкімі часткамі завязаліся ўпартыя баі, у якіх актыўны ўдзел прынялі брыгады латыскіх стралкоў. Да 3 верасьня расейскія войскі былі вымушаныя пакінуць Рыгу і адступіць на паўночны ўсход да Вэндэну. Страты немцаў склалі каля 4000—5000 салдат і афіцэраў забітымі, параненымі, палоннымі і зьніклымі безь вестак. У ходзе Рыскай апэрацыі расейскія войскі страцілі да 25 000 чалавек, зь іх да 15 000 палоннымі і зьніклымі безь вестак. Нямецкія падразьдзяленьні здолелі захапіць 273 гарматы, 256 кулямётаў, 185 бамбамётаў, 48 мінамётаў, а таксама значную колькасьць іншай ваеннай маёмасьці. Аднак цалкам зьнішчыць 12-ю армію нямецкім войскам не ўдалося.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.