Руская мова, паводле некаторых лінгвістаў — назва царкоўнаславянскай мовы[1]. Вядомы праваслаўны дзяяч Лаўрэнці Зізані, ураджэнец Вялікага Княства Літоўскаага, у прадмове да складзенага ім Катэхіза пісаў, што гэтая кніга «глаголемая по-гречески катехизис, по-литовски оглашение, русским же языком нарицается беседословие»[6] й такім спосабам атаясамліваў рускую мову з царкоўнаславянскай, а літоўскую — з старабеларускай.