Роўніца
двухмерны геамэтрычны аб’ект / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ро́ўніца[1][2][3] (пло́скасьць, плашчыня[4]) — адно з асноўных паняцьцяў геамэтрыі.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Роўніца (неадназначнасьць).
Роўніца — гэта бясконцая паверхня, да якой належаць усе простыя лініі, што праходзяць празь якія-небудзь два пункты роўніцы.
У альгебры роўніца вызначаецца як двухмерная афінная прастора. У плянімэтрыі роўніца разглядаецца як унівэрсуюм, да якога належаць усе геамэтрычныя фігуры. Стэрэамэтрыя разглядае бясконцае мноства роўніцаў, што належаць да прасторы.