Роўд Таўн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Роўд Таўн (па-ангельску: Road Town) — сталіца і самы вялікі горад Брытанскіх Віргінскіх астравоў, знаходзіцца на востраве Тартола. Горад разьмяшчаецца вакол зручнай затокі Роўд. Насельніцтва налічвае каля 12,6 тыс. чалавек.
Хуткія факты
Роўд Таўн | |
анг. Road Town | |
Краіна: | Вялікабрытанія |
Брытанская заморская тэрыторыя: | Брытанскія Віргінскія астравы |
Востраў: | Тартола |
Насельніцтва: | 12 603 чал. (2012) |
Часавы пас: | UTC-4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 18°26′0″ пн. ш. 64°37′0″ з. д. |
Роўд Таўн | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Закрыць
Назва гораду пайшла ад навігацыйнага тэрміну «дарогі», што азначае зручнае для падыходу караблёў месца. Прылягаючыя да гораду 27 гектараў марской узьбярэжнай паласы абвешчаныя турыстычнай зонай. Самым старым будынкам гораду зьяўляецца будынак турмы, пабудаванай у 1840-х гадах.
Роўд Таўн зьяўляецца адным з асноўных цэнтраў яхтавага спорту Карыбскага мора.