канадзкі літаратар From Wikipedia, the free encyclopedia
Робэртсан Дэ́йвіс (28 жніўня 1913 — 2 сьнежня 1994) — канадзкі драматург, сцэнарыст, крытык і журналіст. Лічыцца адным з найпапулярнейшых аўтараў у Канадзе.
Робэртсан Дэйвіс | |
Robertson Davies | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | William Robertson Davies |
Псэўданімы | Сэмюэль Мэрчбэнкс (Samuel Marchbanks) |
Нарадзіўся | 28 жніўня 1913[1][2][3][…] |
Памёр | 2 сьнежня 1995[2][3][5][…] (82 гады) |
Сужэнец | Брэнда Дэйвіс[d][6] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | празаік, драматург, крытык, журналіст |
Гады творчасьці | 1939—1994 |
Жанр | публіцыстыка, раман, сцэнары |
Мова | ангельская мова[7] |
Дэбют | 1939 |
Значныя творы | «Дэптфардзкая трылёгія» |
Узнагароды | ![]() ![]() |
Робэртсан Дэйвіс нарадзіўся ў невялікім мястэчку Тэмсвіл. Ягоны бацька валодаў мясцовай газэтай. Абодва бацькі вельмі любілі чытаць, гэтую звычку ў іх пераняў малы Робэртсан. Вучыўся будучы пісьменьнік у прыватнай школе-пансыёне для хлапчукоў Upper Canada College, потым — ва ўнівэрсытэце Кінгстану і ў Баліёльскім каледжы Оксфарду (Ангельшчына).
У 1939 годзе зьявілася першая публікацыя — «Shakespeare’s Boy Actors».
Па вяртаньні ў Канаду ў 1940 годзе ён становіцца літаратурным рэдактарам часопісу «Saturday Night» ды выдаўцом газэты «The Peterborough Examiner» (Пітэрбаро).
У 1951 годзе выходзіць першы буйны раман — «Tempest-Tost». З 1960 па 1981 гады ён выкладаў у Трыніці каледжы ўнівэрсытэту Таронта, ад 1963 году — рэктар Мэсі каледжу.
Найвялікшую вядомасьць Робэртсан Дэйвіс атрымаў пасьля выхаду філязофска-магічнае «Дэптфардзкае трылёгіі» (раманы «Пяты пэрсанаж», 1970; «Мантыкора», 1972; «Сьвет цудаў», 1975).
У 1980-х піша яшчэ адную трылёгію — «Корніскую трылёгію» (раманы «Мяцежныя анёлы» (The Rebel Angels), 1970; «Што ў костках закладзена» (What’s Bred in the Bone), 1985; «Ліра Арфэя» (The Lyre of Orpheus), 1989). Першы зь іх, разам з «Дэптфардзкае трылёгіяй», быў уключаны ў знакаміты літаратурны «Заходні канон» крытыка Гаральда Блума. Два апошнія раманы Дэйвіса — «Murther and Walking Spirits» (1991, гісторыя, якую распавёў прывід забітага чалавека) ды «The Cunning Man» (1994) — таксама мелі посьпех, але скончыць сваю чацьвертую трылёгію пісьменьнік не пасьпеў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.