Раўбічы
спартовы комплекс / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспубліканскі цэнтар алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы» — спартовы комплекс, разьмешчаны недалёка ад Менску.
- Гэта артыкул пра цэнтар алімпійскай падрыхтоўкі. Калі вам патрэбны артыкул пра вёску, глядзіце артыкул Раўбічы (вёска).
Комплекс пабудаваны ў 1974 годзе. Знаходзіцца за 20 км ад Менску і за 25 км ад Нацыянальнага аэрапорту «Менск». Міжнародны саюз біятлёну прысвоіў спарткомплексу найвышэйшую катэгорыю «А». У спарткомплексе прайшлі тры чэмпіянаты сьвету па біятлёне 1974, 1982 і 1990 гадоў.
Ёсьць лыжныя трасы павышанай складанасьці агульнай працягласьцю 20,5 км, якія адпавядаюць сусьветным стандартам, стрэльбішча, абсталяванае 36 мэханічнымі мішэнямі, а таксама комплекс лыжных трамплінаў вышынёй 20, 40 і 60 мэтраў і акрабатычныя схілы, дзе праходзілі этапы Кубка Эўропы па фрыстайле.
У 2009 годзе адкрыўся крыты каток.