![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5c/Public_Schools_Historical_Atlas_-_Europe_1135.jpg/640px-Public_Schools_Historical_Atlas_-_Europe_1135.jpg&w=640&q=50)
Рашка (дзяржава)
сярэднявечнае княства ва Ўсходняй Эўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялікажупанская Сэрбія (па-сэрбску: Великожупанска Србија), або Рашка (па-сэрбску: Рашка) — сярэднявечная сэрбская дзяржава, якая існавала ў другой палове XI стагодзьдзя да 1217 року, пасьля чаго была пераўтвораная ў каралеўства. Вялікая жупанія сьпярша паўстала ў гістарычным рэгіёне Рашкі (па-сэрбску: Рашка; па-лацінску: Rascia) і ў XII стагодзьдзя пашырылася на суседнія землі, якія займалі тэрыторыі сучасных Чарнагорыі, Герцагавіны і паўднёвай Далмацыі. Заснавальнікам і першым вялікім жупанам быў Вукан I, якога кароль Канстанцін Бодзін паставіў валадарыць у Рашцы. У часе бізантыйска-сэрбскіх войнаў(d) (к. 1090) Вукан абвясьціў сябе валадаром сэрбскіх земляў, стаўшыся заснавальнікам дынастыі іхніх вялікіх жупанаў. Дыпляматычныя захады дапамаглі нашчадкам Вукана I да 1180 захоўваць самастойнасьць у межах Вугорскага каралеўства, адначасна прызнаючы вярхоўную ўладу Бізантыі. Вялікі жупан Стэфан Нэманя (1166—1196) здабыў поўную незалежнасьць і аб’яднаў амаль усе сэрбскія землі. Ягоны сын, вялікі жупан Стэфан, у 1217 стаў каралём першым Сэрбіі, а ягоны малодшы сын — Сава — першым сэрбскім архіяпіскапам (1219).
Вялікажупанская Сэрбія Великожупанска Србија | ||||
| ||||
| ||||
![]() Эўропа ў 1135 року | ||||
Афіцыйная мова | сэрбская (старасэрбская) | |||
Сталіца | Рас Ніш | |||
Форма кіраваньня Вялікі князь (вялікі жупан) |
манархія
|
- Гэта артыкул пра дзяржаву, якая існавала ў XI—XIII стагодзьдзях. Калі вам патрэбны артыкул пра раньнесярэднявечную дзяржаву, глядзіце артыкул Княства Сэрбія (раньняе сярэднявечча).
- Пра навачаснае княства глядзіце артыкул Княства Сэрбія.