места ў Растоўскай вобласьці Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Растоў-на-Доне (скарочана часта — Растоў) — найбуйнейшы горад на паўднёвым захадзе Расіі, адміністрацыйны цэнтр Паўднёвай федэральнай акругі і Растоўскай вобласці. Горад воінскай славы (2008).
Растоў-на-Доне лац. Rastoŭ-na-Donie | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1749 | ||||
Горад з: | 1807 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Кіраўнік: | Зінаіда Неярохіна[d] | ||||
Плошча: | 348,5 км² | ||||
Вышыня: | 50 м н. у. м. | ||||
Унутраны падзел: | 8 раёнаў | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 1 135 968 чал. (2023) | ||||
шчыльнасьць: | |||||
Тэлефонны код: | 863 | ||||
Паштовы індэкс: | 344000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 47°13′21″ пн. ш. 39°42′36″ у. д. | ||||
Растоў-на-Доне | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Администрация Ростова (рас.) (анг.) |
Заснаваны па ўказе імператрыцы Лізаветы Пятроўны ад 15 сьнежня 1749 году. Разьмешчаны на паўднёвым усходзе Усходне-Еўрапейскай раўніны, на абодвух берагах ракі Дон за 46 кілямэтраў ад месца яе ўпадзення ў Азоўскае мора за 1092 кілямэтры на поўдзень ад Масквы.
Насельніцтва – 1 135 968 чалавекаў (2023 г.), гэта адзінаццаты па колькасці насельніцтва горад Расеі. У межах Растоўскае агламерацыі пражывае звыш 2,1 млн чалавекаў (шостая па колькасці агламерацыя краіны).
Горад зьяўляецца буйным адміністрацыйным, эканамічным, культурным, навукова-адукацыйным, прамысловым цэнтрам і найважнейшым транспартным вузлом Поўдня Расеі. Неафіцыйна Растоў называюць «варотамі Каўказу» і «паўднёвай сталіцай Расеі»[1], а таксама «Донскай сталіцай». 21 лютага 2019 году Растоў-на-Доне быў прызнаны рэгіянальнай сталіцай на заканадаўчым узроўні.
У 2018 годзе Растоў-на-Доне быў адным з гарадоў, у якіх прайшлі матчы чэмпіянату сьвету па футболе.
Горад быў заснаваны як мытня ў 1749 годзе па ўказе Лізаветы Пятроўны, у месцы злучэньня рэк Тэмэрнік і Дон. Побач з мытняй па тым жа ўказе ў 1761 годзе была ўзведзеная крэпасць Дзімітрыя Растоўскага, у гонар мітрапаліта Растоўскага і Яраслаўскага, кананізаванага ў 1757 годзе. Побач з крэпасцю, якую ў побыце называлі Растоўскай, паўстала паселішча (Слабада), якую пасьля сталі проста называць Растовам. У 1796 годзе гэта паселішча было пераўтворанае ў горад з такой жа назвай, а афіцыйна статус горада паселішчу быў прысвоены ў 1807 годзе.
Горад зьяўляецца буйным цэнтрам дзелавой актыўнасці, што пацьвярджае наяўнасьць у горадзе вялікай колькасьці рэгіянальных офісаў найбуйных расейскіх банкаў і кампаніяў. У Растове шмат увагі надаецца развіцьцю спорту. У Паўночным жылым масіве на бульвары Камарова будзе сфарміраваная спартыўная зона, якая ўключае ўніверсальную спартыўна-відовішчную залу на 8 тысячаў месцаў зь дзіцяча-юнацкай спартыўнай школай, футбольна-лёгкаатлетычнае спартыўнае ядро з трыбунай, полімодуль спартыўных пляцовак, плавальны басейн, гасцініцы на 350 месцаў. У цэлым функцыянальная арганізацыя бульвара Камарова прадугледжвае аб'екты масавых відовішчных мерапрыемстваў і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў, прагулачную зону, зону адпачынку дзяцей, а таксама зону ўстаноў і прадпрыемстваў абслугоўваньня на тэрыторыі спартыўнага парку.
У 2000 годзе Растоў-на-Доне стаў цэнтрам Паўднёвай федэральнай акругі, пацьвердзіўшы статус буйнога рэгіянальнага цэнтра.
У Растове разьмяшчаўся штаб цяпер скасаванай Паўночна-Каўказскай ваеннай акругі. 6 ліпеня 2010 году прэзыдэнт Расеі падпісаў указ аб стварэнні ў Расеі замест шасьці ваенных акругаў – чатырох аб'яднаных стратэгічных камандаваньняў (ОСК). В ОСК «Юг» (Паўднёвая ваенная акруга) са штабам у Растове-на-Доне ўвайшлі: Паўночна-Каўказская ваенная акруга, паўднёвая частка Прыволжска-Уральскай ваеннай акругі, Чарнаморскі флёт, 4-е камандаваньне ВПС і СПА, Касьпійская флятылія.
21 жніўня 2017 году ў цэнтральнай частцы горада, на поўдзень ад Тэатральнага пляцу, адбыўся буйны пажар, які зьнішчыў каля 120 будынкаў.
24 чэрвеня 2023 году ў горад увайшлі вайскоўцы ПВК "Вагнэр" пад кіраўніцтвам Яўгена Прыгожына, які абвясьціў "марш справядлівасьці" супраць ваеннага кіраўніцтва Расеі. Генпракуратура, сьледчы камітэт, ФСБ і адміністрацыя прэзыдэнта кваліфікавалі дзеяньні ПВК як ваенны мяцеж. Мяцежнікі занялі будынак Мінабароны і ачапілі некалькі кварталаў вакол яго. Увечары таго ж дня мяцеж быў скончаны пасля заключэньня дамоўленасьці паміж супрацьлеглымі бакамі, і вайскоўцы ПВК «Вагнэр» зьехалі з гораду.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.