сямейства амфібіяў From Wikipedia, the free encyclopedia
Рапухі сапраўдныя (Bufonidae) — сямейства бясхвостых земнаводных.
Рапухі | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Земнаводныя |
Атрад | Бясхвостыя |
Сямейства | Рапухі |
Бінамінальная намэнклятура | |
Bufonidae | |
Арэал | |
Арэал | |
Вядомы з позьняга мэзазою (каля 140 млн г. назад). Уключаюць больш за 300 відаў. Пашыраны на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды і Аўстраліі. Найбольш вялікі род — уласна рапухі (Bufo) — каля 200 відаў.
Даўжыня дарослых асобін да 25 см. Тулава звычайна шырокае, грузнае, канечнасьці кароткія. Зубы ў большасьці часткова або цалкам рэдукаваныя. Рапухі роду Bufo маюць гарызантальную зрэнку, пальцы задніх канечнасьцей часткова зьвязаны плавальнай перапонкай. За вачамі — буйныя ядавітыя залозы (паратыды), а па ўсёй сьпіне — дробныя. Скура, якая зьмяшчае шматлікія атрутныя залозы, мае гузаватую будову.
Рапухі — пераважна наземныя жывёлы. Актыўныя ў змроку. Кормяцца дробнымі бесхрыбетнымі.
Большасьць размнажаецца ў вадаёмах, некаторыя на сушы; ёсьць яйцажывародныя і жывародныя віды.
6 відаў рапух знаходзяцца ў Чырвонай кнізе МСАП. На Беларусі сустракаюцца 3 віды: рапуха зялёная (Bufo viridis); рапуха шэрая, або звычайная (B. bufo); рапуха чаротная (В. calamita), занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.