![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/be-x-old/thumb/7/7b/Ranica_9-04-1944.jpeg/640px-Ranica_9-04-1944.jpeg&w=640&q=50)
Раніца (Бэрлін)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Раніца (3 сьнежня 1939 — 21 сакавіка 1945) — беларуская грамадзка-палітычная газэта, выходзіла у Бэрліне. Пабачыла сьвет 235 нумароў.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Раніца (неадназначнасьць).
У гэтым артыкуле няма спасылак на крыніцы інфармацыі. |
Quick Facts Тэматыка, Пэрыядычнасьць ...
Раніца | |
![]() | |
Тэматыка | беларуская газэта ў Эўропе |
---|---|
Пэрыядычнасьць | 1-4 разы на месяц |
Краіна | ![]() |
Заснавальнік | Фабіян Акінчыц, Анатоль Шкутка |
Галоўны рэдактар | Фабіян Акінчыц, Мікола Шкялёнак, Вітаўт Тумаш, Станіслаў Грынкевіч-малодшы, Станіслаў Станкевіч |
Дата заснаваньня | 1939 |
Дата закрыцьця | красавік 1945 |
Мова | Беларуская |
Close
У розныя гады газэту рэдагавалі Фабіян Акінчыц, Мікола Шкялёнак, Вітаўт Тумаш, Станіслаў Грынкевіч-малодшы, Станіслаў Станкевіч.
Газэта задумвалася як выданьне для беларусаў ваеннапалонных польскага войска ў Нямеччыне. Хутка стала агульнай для беларусаў Заходняй і Цэнтральнай Эўропы.
Акрамя абавязковых артыкулаў фашыстоўскай прапаганды друкавала вартыя літаратурныя і гістарычныя працы. Напрыклад, у ёй былі надрукаваныя першыя вершы Ларысы Геніюш.