фільм ЗША 1989 року From Wikipedia, the free encyclopedia
«Рамэ́ра» (па-ангельску: Romero) — амэрыканскі біяграфічны фільм рэжысэра Джона Дуйгана, сфільмаваны ў 1989 року. Фільм заснаваны на рэальных падзеях. Галоўны герой, сальвадорскі арцыбіскуп Оскар Рамэра, арганізаваў мірныя пратэсты супраць правячага рэжыму хунты, што ў выніку каштавала яму жыцьця.
Рамэра | |
Romero | |
Жанр | гістарычная драма[d], драматычны фільм[d] і біяграфічны фільм |
---|---|
Рэжысэр | Джон Дуйган |
Сцэнарыст | Джон Сэйкрэт Янг |
Прадусар | Элвуд (Бад) Кесэр |
У ролях |
|
Кампазытар | Габрыель Ярэд |
Апэратар | Джэф Бэртан |
Мантаж | Франс Вандэнбург |
Вытворчасьць | Paulist Pictures |
Распаўсюд | Warner Brothers[d] і Netflix |
Дата выхаду | 25 жніўня 1989 |
Працягласьць | 102 хв. |
Краіна | ЗША |
Мова | ангельская |
Бюджэт | $10 032 |
Прыбытак | $1 316 495[1] |
Старонка на IMDb |
Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 1977 року адбываюцца грамадзянскія хваляваньні і партызанскае паўстаньне. Мілітарысцкі рэжым выкарыстоўвае эскадроны сьмерці дзеля затрыманьняў, катаваньняў і забойстваў сваіх апанэнтаў. Ватыкан абірае кансэрватыўнага Оскара Арнульфу Рамэру (Рауль Хулія) на пасаду арцыбіскупа Сан-Сальвадору, спадзеючыся, што ён будзе прытрымлівацца нэўтралітэту. Пасьля забойства ягонага сябра айца Рутыліё Грандэ (Рычард Джордан), адкрытага езуіцкага прыхільніка тэалёгіі вызваленьня, Рамэра пачынае супрацьстаяць урадавай палітыцы, наклікаўшы такім чынам эскадроны сьмерці на сьвятароў.
Пасьля беспасьпяховае спробы вызваліць праўрадавага закладніка, захопленага паўстанцамі, Рамэра даведваецца, што схоплены і катаваны ягоны сябар айцец Асунья (Алехандра Брача), актыўны крытык кіроўнага рэжыму. Дамогшыся ягонага вызваленьня, Рамэра заклікае байкатаваць інаўгурацыю новаабранага прэзыдэнта, наладзіўшы ў гэты час набажэнства ў царкве, забранай вайскоўцамі пад казармы. Пры спробе вызваліць схопленага паўстанцамі жаўнера яго затрымліваюць і зьбіваюць да паўсьмерці. Незламаны Рамэра адмаўляе гвалтоўныя мэтады паўстанцаў, і яго забіваюць падчас набажэнства.
«Рамэра» стаў першым мастацкім фільмам кампаніі «Paulist Pictures», заснаванай братамі-паўлістамі, каталіцкім таварыствам сьвятароў. Дагэтуль яны займаліся выпускам тэлефільмаў і былі вядомыя вытворчасьцю працяглага тэлесэрыялу пад назовам «Insight». «Рамэра» сьпярша таксама плянаваўся як тэлевізыйны фільм, але пасьля адмовы трох тэлевізыйных канцэрнаў з-за «занадта кантравэрсыйнай тэматыкі» прадусар Элвуд (Бад) Кесэр вырашыў зьняць поўнамэтражны фільм. Тым самым Кесэр стаў першым і да 1992 року адзіным прадусарам — каталіцкім сьвятаром.
Сусьветная прэм’ера адбылася 25 жніўня 1989, і ў тым самым року фільм быў прадстаўлены на фэстывалі ў Таронта. Рэжысэр — аўстраліец Джон Дуйган, прадусар — заснавальнік «Paulist Pictures» айцец Элвуд (Бад) Кесэр. Памочнікам рэжысэра быў уладальнік прэміі «Оскар» Альфонса Куарон. Музыку напісаў кампазытар Габрыель Ярэд, таксама ўладальнік «Оскару» і «БАФТА».
«Рамэра» быў добра ацэнены крытыкамі. Цяпер фільм трымае рэйтынг 78% на Rotten Tomatoes, складзены на падставе васьмі рэцэнзіяў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.