![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/59/Pectoral_girdles-en.svg/langbe-tarask-640px-Pectoral_girdles-en.svg.png&w=640&q=50)
Раменьніца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Раменьніца (па-лацінску: Clavicula) — невялікая костка зьмешанага тыпу ў анатоміі чалавека з пояса верхняй канцавіны, мае S-вобразную форму й злучае лапатку з грудной косткай плечавага пояса й умацоўвае яго.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/59/Pectoral_girdles-en.svg/320px-Pectoral_girdles-en.svg.png)
Лацінскі назоў — clavicula, «ключык», грунтуецца на своеасаблівым руху косьці вакол сваёй восі ў момант узьняцьця пляча, якое нагадвае рух ключа ў замочнай сьвідравіне.
Раменьніца ёсьць у многіх чатырохногіх жывёлаў, якія выкарыстоўваюць пярэднія канцавіны для хапаньня або брахіяцыі. Яны рудымэнтарныя, або адсутнічаюць у тых чатырохногіх, якія выкарыстоўваюць пярэднія канцавіны для апоры або бегу.