савецкі вайсковец From Wikipedia, the free encyclopedia
Рама́н Цімафе́евіч Кро́таў (1 студзеня 1923, вёска Рэкта, цяпер у Слаўгарадзкім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі — 22 чэрвеня 1999, Берасьцейская вобласьць) — савецкі вайсковы выведнік, партызан. Поўны кавалер ордэна Славы.
Раман Цімафеевіч Кротаў | |||||||
1 студзеня 1923 — 22 чэрвеня 1999 (76 гадоў) | |||||||
Месца нараджэньня | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | |||||||
Прыналежнасьць | СССР | ||||||
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна | ||||||
Узнагароды | |
Нарадзіўся ў вёсцы Рэкта Бычанскай воласьці Быхаўскага павету Гомельскай губэрні РСФСР у сялянскай сям’і. Беларус. У 1936 року сям’я пераехала ў суседні Журавіцкі раён. Скончыў 7 клясаў. Працаваў на мэтэастанцыі ў Клічаве Магілёўскай вобласьці.
З пачаткам нямецка-савецкай вайны вярнуўся ў сям’ю, працаваў у кавальні.
З чэрвеня 1943 року — выведнік 256-га партызанскага аддзелу 10-й Журавіцкай партызанскай брыгады. З кастрычніка 1943 року — у 121-й гвардзейскай стралковай дывізіі Чырвонай арміі. Ваяваў на 1-м Украінскім, 1-м Беларускім, 3-м Украінскім франтох у бітвах за Украіну, Польшчу, Вугоршчыну.
3 траўня 1944 року ў баі за вышыню на захад ад вёскі Сухаволі Брадоўскага раёну Львоўскай вобласьці першым кінуўся ў атаку і ў варожай траншыі зьнішчыў каля дзесяці ворагаў. Паранены. 6 траўня ўзнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені.
15 ліпеня 1944 року ў баі за Стаянаў Львоўскай вобласьці забіў 12 нямецкіх жаўнераў і аднаго ўзяў у палон. Паранены. 28 жніўня за мужнасьць і адвагу ўзнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені.
Выйшаўшы зь лякарні, працягнуў службу ў выведным узводзе 41-га гвардзейскага кавалерыйскага палку 11-й гвардзейскай Данской казачай кавалерыйскай дывізіі 5-га гвардзейскага кавалерыйскага корпусу.
14 сакавіка 1945 року пад вугорскім мястэчкам Надзькавачы(hu) выявіў буйное скопішча варожых танкаў і пяхоты, падрыхтаваных да контратакі. Дзякуючы своечасоваму паведамленьню выведніка супернік панёс значныя страты. 26 сакавіка Раман Кротаў за мужнасьць і адвагу паўторна ўзнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені.
Дэмабілізаваны ў 1945 року, вярнуўся ў Беларусь. Працаваў падатковым інспэктарам. У 1956 року скончыў Менскі фінансавы тэхнікум. Сябра КПСС з 1957 року.
Працаваў загадчыкам раённых фінансавых аддзелаў выканаўчых камітэтаў сьпярша Івацэвіцкага, пасьля Пружанскага раённага Савету дэпутатаў працоўных. Жыў у Пружане Берасьцейскай вобласьці Беларускай ССР.
10 лістапада 1970 року Загадам Прэзыдыюму Вярхоўнага савету СССР пераўзнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені замест другога ўзнагароджаньня ордэнам Славы 3-й ступені. Стаў такім чынам поўным кавалерам ордэна Славы.
Браў удзел у юбілейным Парадзе перамогі 8 траўня 1985 року ў Маскве.
Сканаў 22 чэрвеня 1999 року. Пахаваны ў Пружанах.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.