![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a1/Ramakrishna.jpg/640px-Ramakrishna.jpg&w=640&q=50)
Рамакрышна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рамакрышна (сапр. Чатэрджы Гададхар; 18 ліпеня 1836, Камарпукур, Індыя — 16 жніўня 1886) — індыйскі мысьляр, рэлігійны прапаведнік і грамадзкі дзяяч.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a1/Ramakrishna.jpg/640px-Ramakrishna.jpg)
У юнацтве быў індуісцкім жрацом. Імкнуўся аб’яднаць адвайта-веданту Шанкары з вучэньнем Рамануджы. Лічыў, што для адраджэньня Індыі і ўсяго чалавецтва неабходна адзіная рэлігія; прапаведаваў духоўную роднасьць усіх рэлігій. Асабістая яго рэлігійная практыка была зьвязана з пакланеньнем жаночаму боскаму пачатку, цэнтральнаму пэрсанажу індуісцкага пантэона багіні Калі (Вялікай Маці). Паводле Рамакрышны, галоўнае патрабаваньне рэлігійнай этыкі — не адмаўленне ад сьвету, а выкананьне сваіх абавязкаў.
Значна паўплываў на ідэалёгію індыйскага нацыянальнага руху. У сучаснай Індыі Рамакрышну прыраўноўваюць да сьвятых — да тых, хто пры жыцці дасягнуў духоўнага вызваленьня, набыў пазаасобаснае быцьцё.