мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ра́дунь — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Радуньцы. Цэнтар сельсавету Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2229 чалавек[2]. Знаходзіцца за 30 км ад Вярэнава, 93 км ад Горадні, 24 км ад чыгуначнай станцыі Бастуны (лінія Вільня — Ліда). Вузел аўтамабільных дарог на Вільню, Ліду, Іўе, Васілішкі, Астрыну.
Радунь лац. Raduń | |||||
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1387 | ||||
Магдэбурскае права: | 1649 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
Раён: | Вярэнаўскі | ||||
Сельсавет: | Радунскі | ||||
Плошча: | 5,113 км² [1] | ||||
Вышыня: | 155 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 2229 чал.[2] | ||||
шчыльнасьць: | 435,95 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1594 | ||||
Паштовы індэкс: | 231390 | ||||
СААТА: | 4213862905 | ||||
Нумарны знак: | 4 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°3′11″ пн. ш. 24°59′52″ у. д. | ||||
± Радунь | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Радунь — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.
На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Ра́дунь[3], найбольш імаверна, утварыўся ад назвы ракі Радунькі[4].
Паводле археалягічных зьвестак, старажытнае славянскае паселішча зьявілася тут каля ХІ ст. Тым часам першы пісьмовы ўпамін пра Радунь зьмяшчаецца ў хроніцы «Манумэнта Германіка» ў аповедзе пра крыжовы паход нямецкіх рыцараў супраць балтыйскіх плямёнаў і датуецца 1217 годам. У 1259 годзе паселішча далучылася да дзяржавы Міндоўга, у Дайноўскім княстве. У XIV ст. Радунь атрымала статус мястэчка, на 1328 год тут было 5 вуліц і Рынак, працавалі 4 крамы і 12 заможных гандляроў[5].
У 1387 годзе Радунь ўпамінаецца ў грамаце вялікага князя Ягайлы князю Скіргайлу Альгердавічу, якому перадалі «град Радыня и вся тая волость со всякою службою, все люди и села…». У ХIV—ХVII стагодзьдзях у ваколіцах Радуні (за 2 км ад мястэчка, цяпер вёска Гарадзішча) існаваў замак. У 1440 годзе Радунь упамінаецца як гаспадарскі двор, уладаньне вялікага князя Казімера.
У ХV—ХVI стагодзьдзях Радунь была цэнтрам староства ў складзе каралеўскай эканоміі. У актах вялікіх князёў Аляксандра і Жыгімонта Старога адміністратары ў Радунскім старостве называюцца намесьнікамі і дзяржаўцамі. У 1522 годзе за пазыку грошай (1000 коп) Жыгімонт Стары перадаў гаспадарскі двор Радунь намесьніку і дзяржаўцу староства, ваяводзе падляскаму і маршалку гаспадарскаму Я. Касьцевічу (1498—1527). У 1528 годзе ўпамінаецца Радунскі павет у Троцкім павеце, які меў сваю ўзброеную харугву. На 1538 год у мястэчку было, апрача Рынку, 7 вуліцаў і 210 хрысьціянскіх дамоў.
У сярэдзіне ХVI ст. утварыўся Радунскі дэканат у складзе 11 парафіяў (7522 вернікі). У 1556 годзе ў мястэчку збудавалі драўляны касьцёл. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Радунь як цэнтар староства ўвайшло ў склад Лідзкага павету Віленскага ваяводзтва. Радунскае староства падзялялася на 4 войтаўствы. У мястэчку быў 141 двор, дзеяў касьцёл (заснаваны каралевай Бонай, 1541 год).
У 1649 годзе кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў месту Магдэбурскае права і герб: «у срэбным полі чырвоны рак»[6]. У 2-й палове ХVIІI стагодзьдзя Радунь перайшла ў валоданьне Тышкевічаў. У 1777 годзе ў Радунскім дэканаце працавалі 11 школ, у 1781 годзе — 6 шпіталяў.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Радунь апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Лідзкім павеце з 1797 году Літоўскай, з 1801 году Гарадзенскай, з 1842 году Віленскай губэрняў.
На 1829 год у Радуні было 88 будынкаў (47 хрысьціянскіх і 41 юдэйскі) і 8 вінакурняў[7], на 1861 год — 121 двор, на 1866 год — 91 двор. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 313 будынкаў, гарбарня, млын, расейская народная вучэльня.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Радунь занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Радунь абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[8]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921 год) Радунь апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Лідзкага павету.
У 1939 годзе Радунь увайшла ў БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 13 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. Да пачатку 1950-х гадоў у ваколіцах Радуні НКВД-КГБ вяло змаганьне з антысавецкім падпольлем. 30 красавіка 1958 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. 25 сьнежня 1962 году Радунскі раён расфармавалі, мястэчка ўвайшло ў склад Вярэнаўскага раёну.
У Радуні працуюць 2 сярэднія школы, школа-інтэрнат, дзіцячая музычная школа, 2 бібліятэкі, дом культуры.
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Леніна вуліца | Касьцельная вуліца |
У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаюцца Рынак і Дольная вуліца[17].
Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
За савецкім часам у Радуні паставілі помнік савецкім салдатам, якія загінулі ў бітве пад Сурконтамі з жаўнерамі Арміяй Краёвай (надпіс іншы, «Загінулі ў барацьбе з захопнікам»)[18].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.