Радноцкі дагавор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Радно́цкі дагаво́р (Радноцкі трактат) — сяміградзка-швэдзкі ваенны саюз супраць Рэчы Паспалітай, заключаны 6 сьнежня 1656 г. у Радноце (Сяміградзьдзе; цяпер Мурэшскі павет(ro), Румынія). Складаўся з 18 артыкулаў і прадугледжваў падзел Рэчы Паспалітай між Сяміградзкім княствам (Дзьёрдзь ІІ Ракацы), Швэцыяй (Карл X Густаў), Маркграфствам Брандэнбург (Фрыдрых-Вільгельм Гагенцолерн), Украінскім гетманатам (Багдан Хмяльніцкі) і канюшым вялікім літоўскім Багуславам Радзівілам (1646—1669). Паслы Брандэнбурга і Багуслава Радзівіла (Ян Мяжэнскі, Стэфан Нямірыч) бралі ўдзел толькі ў перамовах[1]. Дагавору папярэднічала заключэньне 3 лістапада 1656 г. Віленскага перамір’я ў вайне Расеі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў.
Quick Facts Тып дамовы, Падпісаная ...
Радноцкі дагавор | |
Радноцкі замак Дзьёрдзя ІІ Ракацы, дзе заключылі дагавор | |
Тып дамовы | Ваенны саюз |
---|---|
Падпісаная | 6 сьнежня 1656 (367 гадоў таму) |
· месца | Раднот(ro) (Сяміградзкае княства) |
Набыла моц | 6 сьнежня 1656 |
· умовы | Падзел Рэчы Паспалітай |
Тэрмін дзеяньня | Неабмежаваны |
Страціла моц | 23 ліпеня 1657 (366 гадоў таму) |
Падпісанты | Цэлестын Штэрнбах, Готард Велінг Янаш Кемень(en), Міхай Мікеш(en)[1] |
Бакі | Швэцыя Сяміградзкае княства |
Мова | Лаціна |
Close