Рагнеда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рагне́да (па-старажытнаруску: Рогънеда; 960?[1] — 1000) — полацкая князёўна, асьветніца. Дачка полацкага князя Рагвалода, жонка вялікага князя кіеўскага Ўладзімера Сьвятаславіча (Уладзімера Хрэсьбіта).
Мініятуры Радзівілаўскага летапісу
Паводле некаторых крыніцаў, Рагнеда — маці князёў Ізяслава (полацкі князь у 988—1001), Яраслава Мудрага (вялікі князь кіеўскі ў 1019—1054), Усевалада (князь уладзімера-валынскі), Мсьціслава (князь цьмутараканскі), а таксама князёвен Прадславы і Праміславы[1]. Аднак з прычыны кароткага тэрміну шлюбу гэтыя зьвесткі выглядаюць спрэчнымі[2].