Піюс XI
Папа рымскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Папа рымскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Папа Піюс XI (па-італьянску: Pio XI), пры нараджэньні Абмроджыё Дам’яна Акільле Рацьці (італ. Ambrogio Damiano Achille Ratti ([amˈbrɔ:dʒo daˈmja:no aˈkille ˈratti]; 31 траўня 1857 — 10 лютага 1939) — кіраўнік Каталіцкага касьцёлу з 6 лютага 1922 па 10 лютага 1939. Першы сувэрэн Ватыкану з часоў ягонай незалежнасьці 11 лютага 1929 року. Прыняў папскім дэвізам «Pax Christi in Regno Christi», па-беларуску «Мір Хрыстовы ў Валадарстве Хрыстовым».
па-лацінску: Pius PP. XI | |
Царква | Каталіцкі касьцёл |
---|---|
Пачатак папства | 6 лютага 1922 |
Канец папства | 10 лютага 1939 |
Папярэднік | Бэнэдыкт XV |
Наступнік | Піюс XII |
Іншыя пасады |
|
Пасьвечаньні | |
Ардынацыя | 20 сьнежня 1879 Рафаэле Манака Ля Валета |
Кансэкрацыя | 28 кастрычніка 1919 Аляксандар Какоўскі |
Кардынальства | 13 чэрвеня 1921 Бэнэдыкт XV |
Асабістыя зьвесткі | |
Імя пры нараджэньні | Амброджыё Дам’яна Акільле Рацьці |
Нарадзіўся | 31 траўня 1857[1][2][3][…] |
Памёр | 10 лютага 1939[1][2][3][…] (81 год) |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[4] |
Бацькі | Francesco Ratti[d] Teresa Ratti[d] |
Адукацыя | |
Заняткі | рыма-каталіцкі ксёндз, бібліятэкар, альпініст, каталіцкі біскуп |
Дэвіз | Raptim Transit („Хуткаплынны“, Ёў 6:15)[5] Pax Christi in Regno Christi („Мір Хрыстовы ў Валадарстве Хрыстовым“)[6] |
Подпіс | |
Герб | |
Іншыя папы па імені Піюс |
Аўтар шэрагу энцыклікаў, сярод якіх Quadragesimo anno на 40-ю гадавіну прагрэсіўнай энцыклікі Rerum novarum Льва XIII; і Quas primas, якой у адказ на антыклерыкалізм заклаў сьвята Хрыста Цара. Дзеля ўмацаваньня пазыцый Касьцёлу ўклаў рэкордную колькасьць канкардатаў, у тым ліку з Трэцім райхам. Ужо праз чатыры гады ён асудзіў парушэньне дамовы ў энцыкліцы Mit brennender Sorge («З палкай занепакоенасьцю»). За ягоным пантыфікатам доўгатэрміновая варажнеча з італьянскімі ўладамі пасьпяхова разьвязалася Лятэранскімі пагадненьнямі 1929 року. Кананізаваў такіх знаных сьвятых, як Томас Мор, Пётар Канізі, Бэрнадэта Люрдзкая, Дон Боска ды Тэрэза зь Лізьё, а Альбэрта Вялікага назваў доктарам Касьцёлу. Напрыканцы пантыфікату Піюс XI выказваўся супраць Гітлера і Мусаліні, абараняў Касьцёл ад вонкавага ўмяшаньня ў ягонае жыцьцё і адукацыю.
Памёр 10 лютага 1939 у Апостальскім палацы, пахаваны ў Папскім гроце базылікі сьвятога Пятра. Падчас капаньня месца для ягонай магілы былі адкрытыя два ўзроўні пахаваньняў з косткамі, якія цяпер шануюцца як рэшткі сьвятога Пятра[7][8][9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.