![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/46/%25D0%259E%25D0%25BF%25D1%2582%25D0%25B8%25D0%25BC%25D0%25B8%25D1%2581%25D1%2582_%25D0%25B8_%25D0%25BF%25D0%25B5%25D1%2581%25D1%2581%25D0%25B8%25D0%25BC%25D0%25B8%25D1%2581%25D1%2582.jpg/640px-%25D0%259E%25D0%25BF%25D1%2582%25D0%25B8%25D0%25BC%25D0%25B8%25D1%2581%25D1%2582_%25D0%25B8_%25D0%25BF%25D0%25B5%25D1%2581%25D1%2581%25D0%25B8%25D0%25BC%25D0%25B8%25D1%2581%25D1%2582.jpg&w=640&q=50)
Пэсымізм
псыхічнае стаўленьне і філязофская пазыцыя, якая засяроджваецца на цёмным або змрочным баку рэчаў, сьвету або Сусьвету / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пэсымі́зм — сьветапогляд, поўны безнадзейнасьці, роспачы і няверы ў лепшую будучыню. Тэндэнцыя бачыць горшыя і цёмныя бакі. Пэсымісты, як правіла, засяроджваюцца на негатыўных аспэктах жыцьця агулам. Часта, каб спраўдзіць наконт пэсымізму, у чалавека пытаюць, ці шклянка напалову пустая, ці напалову поўная. У гэтай сытуацыі, як кажуць, пэсыміст бачыць шклянку напалову пустой альбо ў скрайніх выпадках цалкам пустой, у той час як аптыміст наадварот бачыць шклянку напалову напоўненай.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/46/%D0%9E%D0%BF%D1%82%D0%B8%D0%BC%D0%B8%D1%81%D1%82_%D0%B8_%D0%BF%D0%B5%D1%81%D1%81%D0%B8%D0%BC%D0%B8%D1%81%D1%82.jpg/640px-%D0%9E%D0%BF%D1%82%D0%B8%D0%BC%D0%B8%D1%81%D1%82_%D0%B8_%D0%BF%D0%B5%D1%81%D1%81%D0%B8%D0%BC%D0%B8%D1%81%D1%82.jpg)
Такая форма ацэнкі вельмі распаўсюджаная ў параўнальнай гістарыяграфіі. Часта ад Гесіёду ажно дасюль людзі кожнай эпохі лічылі свае часы найстрашэннымі. Відавочна, што людзі суб’ектыўна асабліва адчувальныя да бяды свайго часу, і гэты від пэсымізму ёсьць натуральнай і практычна непазьбежнай ілюзіяй. Тэарэтычна чалавек можа вызваліцца ад такога пункту погляду, калі даведваецца аб тым, што беды паўтараюцца ў розныя эпохі ў розных гістарычных умовах. Пэсымістычны погляд на гісторыю выступае супраць ідэі сталага паступовага росту чалавечага дабрабыту. Усьведамленьне таго, што ў сьвеце існуе зло, і што яно не перамагаецца адным прагрэсам сацыяльных умоваў жыцьця, выклікае фундамэнтальнае пытаньне аб ацэнцы сусьветнага быцьця. Пры гэтым скрайне негатыўным адказам на гэтае пытаньне ёсьць безумоўны пэсымізм, што выявіўся ў будызьме, а пазьней атрымаў філязофскую апрацоўку ў сыстэмах Артура Шапэнгаўэра і Эдуарда фон Гартмана.