![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d2/The_Pentagon_US_Department_of_Defense_building.jpg/640px-The_Pentagon_US_Department_of_Defense_building.jpg&w=640&q=50)
Пэнтагон
штаб-кватэра Дэпартамэнту абароны ЗША ў Арлінгтане (Вірджынія) ў выглядзе пяцікутніку / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пэнтаго́н (літар. пяцікутнік) — будынак у Вашынгтоне, галоўная сядзіба Дэпартамэнту абароны ЗША. Таксама, публіцыстычны сынонім для самога амэрыканскага ваеннага ведамства.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d2/The_Pentagon_US_Department_of_Defense_building.jpg/640px-The_Pentagon_US_Department_of_Defense_building.jpg)
Збудаваны ў 1943, пяцікутны ў пляне будынак застаецца адным з найбольшых офісных будынкаў у сьвеце памерамі (зв. 28 км калідораў) і пэрсаналам (да 23 тыс. работнікаў і 3 тыс. абслугі), а таксама адным з найбольш эфэктыўных — пераход паміж двума адвольнымі пунктамі будынку займае ня болей за 7,5 хв.