Пустынь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пу́стынь — манаскае пасяленьне ў традыцыі праваслаўя, звычайна аддалены ад асноўнага манастыра скіт, які разьмяшчаўся ў незаселеным людзьмі месцы. Раней пустынямі называлі невялікія мужчынскія манаскія абшчыны, якія мелі звычайна не больш за адзін храм. У далейшым такі манастыр мог значна вырасьці ў памерах, але захаваць у сваім назове слова пустынь.
У цяперашні час уваходзіць у склад назвы некаторых манастыроў, напр., Сьвята-Пакроўская Галасееўская пустынь у Кіеве.
У 2015 г. пры археалягічных раскопках на селішчы Сьвята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра (в. Лаўрышава, Шчорсаўскі сельсавет, Наваградзкі раён, Гарадзенская вобласьць) выяўлена сярэдневяковая прыкладна́я матрыца пячаткі XIII — XIV стст., надпіс на якой прачытаны як «Сьвятая пу́стынь» у спалучэньні грэцкай і старажытнарускай моў[1] (аднак існуе і меркаваньне, што надпіс зроблены на габрэйскай мове і перадае габрэйскае імя).