![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/75/Prairial.jpg/640px-Prairial.jpg&w=640&q=50)
Прэрыяль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэрыя́ль (па-француску: prairial, паводле prairie — луг) — 9-ы месяц (20/21 траўня — 18/19 чэрвеня) францускага рэспубліканскага календару, які дзейнічаў з кастрычніка 1793 па 1 студзеня 1806.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/75/Prairial.jpg/640px-Prairial.jpg)
Як і ўсе месяцы францускага рэспубліканскага календару, складаўся з 30 дзён, якія падзяляліся на 3 дэкады. Кожны дзень меў назву сельскагаспадарчай расьліны, акрамя пятага ды дзясятага дзён, якія мелі назву свойскай жывёлы і сельскагаспадарчае прылады адпаведна.