Менск From Wikipedia, the free encyclopedia
Прысу́тныя ме́сцы — будынак манастырскага корпусу манастыра базылянаў у Менску, які пазьней выкарыстоўваўся як адміністрацыйны. Уваходзіць у Ансамбль Плошчы Свабоды.
Славутасьць | |
Прысутныя месцы | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Менск |
Адрас | пл. Свабоды, 23 |
Каардынаты | 53°54′13.02″ пн. ш. 27°33′26.58″ у. д. |
Аўтар праекту | Л. Садоўскі, К. Хршчановіч |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Прысутныя месцы | |
Прысутныя месцы на Вікісховішчы |
Корпус былога манастыра базылянаў быў выкарыстаны для будынку Прысутных месцаў. У 1840 годзе архітэктарам К. Хршчановічам складаецца праект перабудовы манастыра[1]. Працы па рэканструкцыі былі завершаныя да 1852 году[2]. Будынак Прысутных месцаў зь невялікімі зьмяненьнямі дайшоў да нашага часу, да 1982 г. вядомы як Дом прафсаюзаў.
Будынак манастыра (пл. Свабоды, 23/19) уяўляе сабой трохпавярховы аб’ём прастакутны ў пляне з нутраным дворыкам, арыентаваны галоўным фасадам на плошчу Свабоды. Цэнтральная частка вылучаная неглыбокім рызалітам, завершаная складаным ступеньчатым атыкам. Над галоўным уваходам невялікі балькон з мэталёвай агароджай. Паміж першым і другім паверхамі карнізны пояс. Накрыты вальмавым дахам. Сьцены рытмічна расчлянёныя прастакутнымі аконнымі праёмамі, якія на другім паверсе дэкараваныя прамымі сандрыкамі. Фасад завершаны фрызавым поясам з трыгліфамі й карнізам з сухарыкамі. Плястыка дваровага фасаду ўзбагачаная рызалітамі, плоскімі лапаткамі. У інтэр’еры скляпеньні першага паверху крыжовыя[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.