From Wikipedia, the free encyclopedia
Прыродныя запаведнікі Ўкраіны — прыродаахоўныя, навукова-дасьледчыя ўстановы агульнадзяржаўнага значэньня, закліканыя захоўваць у натуральным стане тыповыя або выключныя для дадзенае краявіднае зоны прыродныя комплексы з усёю сукупнасьцю іх кампанэнтаў, вывучаць прыродныя працэсы ды зьявы, што адбываюцца ў іх, распрацоўваць навуковыя мэтады аховы навакольнага асяродзьдзя, эфэктыўнага ўжываньня прыродных рэсурсаў ды экаляґічнае бясьпекі. Дзялянкі зямлі й воднае прасторы, што належаць да запаведнікаў, адбіраюцца з гаспадарчага карыстаньня. Запаведнік — найвышэйшая форма аховы прыродных тэрыторыяў, прыродная лябараторыя, дзе вядуцца комплексныя навуковыя дасьледаваньні. Запаведнікі ё ў кожным буйным прыродным комплексе.
Станам на кастрычнік 2013 року ва Ўкраіне налічваецца 19 прыродных запаведнікаў.
Прыбярэжная акваторыя Азоўскага мора абвешчаная гідраляґічным заказьнікам агульнадзяржаўнага значэньня «Прыморскі». Адпаведны Загад 11 красавіка 2019 року падпісаў Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка. Плошча заказьніка — 13 тысяч 115 гэктараў уздоўж марскога ўзьбярэдда ал Ьяпдзянскага і да Прыазоўскага раёну.
Адным з найстарэйшых на тэрыторыі Украіны ё Крымскі прыродны запаведнік. Пачаткам зарочаньня тэрыторыі, што ўваходзіць цяпер у ягоны склад, лічыцца стварэньне «Заказьніка імпэратарскіх паляваньняў» 1913 року. Пасля ўсталяваньня ў Крыме ўлады Радаў, 30 ліпеня 1923 року Дэкрэтам Рады Народных Камісараў РСФСР на мейсцы царскага запаведніка быў створаны запаведнік плошчаю больш за 16 тысяч га. Цяпер Крымскі запаведнік ё найвялікшым прыродным запаведнікам Украіны, агульная плошча запаведніка (улучаючы тэрыторыю філіялу «Лебядзіныя выспы») складае 44 175 га.
Найменшы паводле плошчы запаведнік Украіны — Мыс Марцьян, заснаваны ў 1973 годзе. Плошча запаведніка — 240 га (улучаючы й прылеглую да мысу акваторыю Чорнага мора).
Сумарная плошча тэрыторыі прыродных запаведнікаў Украіны складаюць 1 916,6 км².
З 19 прыродных запаведнікаў у зоне зьмешаных лясоў месьцяцца 4 (Палескі, Ровенскі, Драўлянскі, Чарэмскі), у лесастэпавай зоне — 3 (Разточча, Мэдаборы, Канеўскі), у стэпавай зоне — 7 (Дняпроўска-Арыльскі, Казантыпскі, Луганскі, Апуцкі, Украінскі стэпавы, Яланецкі стэп, Міхайлаўская цаліна), у Карпатах — 1 (Ґарґаны), у Крымскіх гарах — 4 (Карадаскі, Крымскі, Мыс Марцьян, Ялцінскі).
Ніжэй прадстаўлены сьпіс прыродных запаведнікаў на тэрыторыі Ўкраіны.
№ | Выгляд | Назва | Разьмяшчэньне | Плошча, га | Дата стварэньня | Колькасьць відаў, занесеных да Чырвонае кнігі Ўкраіны: флёры/фаўны[1] |
Кры. |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Прыродны запаведнік «Ґарґаны» | Івана-Франкоўская вобласьць | 5 344,2 | 12 верасьня 1996 | 15/20 | [2] | |
2 | Дняпроўска-Арыльскі прыродны запаведнік | Днепрапятроўская вобласьць | 3 766,2 | 15 верасьня 1990 | 9/24 | [3] | |
3 | Драўлянскі прыродны запаведнік | Жытомірская вобласьць | 30 872,8 | 11 сьнежня 2009 | 12/7[4] | [4] | |
4 | Прыродны запаведнік «Яланецкі стэп» | Мікалаеўская вобласьць | 1 675,7 | 17 ліпеня 1996 | 17/77 | [5] | |
5 | Казантыпскі прыродны запаведнік | Аўтаномная Рэспубліка Крым | 450,1 | 12 траўня 1998 | 18/17 | [6][7] | |
6 | Канеўскі прыродны запаведнік | Чаркаская вобласьць | 2 027 | 30 ліпеня 1923 | 26/74 | [8][9] | |
7 | Карадаскі прыродны запаведнік | Аўтаномная Рэспубліка Крым | 2 874,2 | 9 жніўня 1979 | 77/83 | [6][10] | |
8 | Крымскі прыродны запаведнік Філіялы: «Лебядзіныя выспы» |
Аўтаномная Рэспубліка Крым | 44 175 | 30 ліпеня 1923 | 79/53 | [6] | |
9 | Луганскі прыродны запаведнік Філіялы: Станічна-Луганскі запаведнік, «Правальскі стэп», «Стральцоўскі стэп» |
Луганская вобласьць | 2 122 | 12 лістапада 1968 | 32/19 | [11][12] | |
10 | Прыродны запаведнік «Мэдаборы» | Тарнопальская вобласьць | 10 517 | 8 лютага 1990 | 29/20 | [13] | |
11 | Прыродны запаведнік «Міхайлаўская цаліна» | Сумская вобласьць | 882,9 | 11 сьнежня 2009 | |||
12 | Прыродны запаведнік «Мыс Марцьян» | Аўтаномная Рэспубліка Крым | 240 | 20 лютага 1973 | 36/35 | [6] | |
13 | Апуцкі прыродны запаведнік | Аўтаномная Рэспубліка Крым | 1 592,3 | 12 траўня 1998 | 14/9 | [6][14] | |
14 | Палескі прыродны запаведнік | Жытомірская вобласьць | 20 104 | 1968 | 17/53 | [15][16] | |
15 | Прыродны запаведнік «Разточча» | Львоўская вобласьць | 2 084,5 | 5 кастрычніка 1984 | 32/19 | [17] | |
16 | Ровенскі прыродны запаведнік | Ровенская вобласьць | 42 288,7 | 3 красавіка 1999 | 29/33[18] | [19][18] | |
17 | Украінскі стэпавы прыродны запаведнік Філіялы: «Хамутоўскі стэп», «Каменныя магілы», «Крейдяна флора» |
Данецкая, Запароская вобласьці | 3 145,6 | 1961 | 46/25 | [20][21] | |
18 | Чарэмскі прыродны запаведнік | Валынская вобласьць | 2 975,7 | 19 сьнежня 2001 | [22] | ||
19 | Ялцінскі горна-лесавы прыродны запаведнік | Аўтаномная Рэспубліка Крым | 14 523 | 20 лютага 1973 | 82/36 | [6] |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.