Прылада для галеньня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прылада для галеньня, разм. галяк (па-ангельску: safety razor) — інструмэнт для бясьпечнага выдаленьня валасоў на целе. Першыя прылады для галеньня былі выраблены з мэталу, складаліся зь дзяржака і ёмішча, да якога належала ўсунуць лязо. Лязо разьмяшчалася такім спосабам, каб зрабіць мажлівым як максымальна бясьпечнае галеньне зь мінімальнай рызыкай калецтва.