![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/14/Ford_Madox_Brown_-_Work_-_artchive.com.jpg/640px-Ford_Madox_Brown_-_Work_-_artchive.com.jpg&w=640&q=50)
Праца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пра́ца, або Работа — мэтазгодная сьвядомая дзейнасьць чалавека, накіраваная на захаваньне, відазьмяненьне і прыстасаваньне асяродзьдзя пражываньня для задавальненьня ўласных патрэбаў праз вытворчасьць тавараў і паслугаў.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Праца (неадназначнасьць).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/14/Ford_Madox_Brown_-_Work_-_artchive.com.jpg/640px-Ford_Madox_Brown_-_Work_-_artchive.com.jpg)
У ходзе прыстасаваньня да зьнешняга асяродзьдзя людзі разьвіваюць і ўдасканальваюць прылады, сродкі і падзел працы. Пры абмене з прыродай людзі выкарыстоўваюць мэханічную, фізычную і хімічную якасьці прадметаў і зьяваў прыроды празь іх узаемаўплыў адзін на аднаго для дасягненьня загадзя вызначанай мэты. Зьмест выяўляецца ў акрэсьленасьці працоўнага прызначэньня, абумоўленага прыладай, тэхналёгіяй, ладам вытворчасьці і майстэрствам працаўніка. Адлюстроўвае спосаб спалучэньня вытворцы са сродкамі вытворчасьці, абумоўлены ўзроўнем разьвіцьця вытворчых сілаў.