From Wikipedia, the free encyclopedia
Пратэй (па-старажытнагрэцку: Πρωτεύς) — у старажытнагрэцкай міталёгіі[1] марское божышча; сын Пасэйдона, муж Псамафы і бацька Эйдатэі[2]. Яго жонка Тарона[3], бацька Палігона і Тэлегона (або Тмола і Тэлегона[4]).
Валодаў здольнасьцю прадказаньня.
Паводле Вэргіліюса, жыве ў Карпафа, мог прымаць розныя абліччы[5]. Пасьля сьмерці сыноў перасяліўся з Фракіі ў Эгіпет, замяніў Алену на ложы Парыса яе прывідам[6]. Жыў на Фаросе[7]. Прадказаў Мэнэляю будучыню[8]. Калі Мэнэляй зьвязаў яго, параіў яму зьдзейсьніць гекатомбу дзеля вяртаньня дадому[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.