![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/81/Emblem_of_the_Papacy_SE.svg/langbe-tarask-640px-Emblem_of_the_Papacy_SE.svg.png&w=640&q=50)
Прароцтва пра Папаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прароцтва пра Папаў (па-лацінску: Prophetia Sancti Malachiae Archiepiscopi, de Summis Pontificibus) — 112 кароткіх лацінскіх фразаў, аўтарам якіх лічаць сьв. Малахію (1094—1148). У прароцтве апісваюцца рымскія папы (і некалькі антыпапаў), пачынаючы з Цэлестына II (абраны ў 1143) і ўсутыч да Другога прышэсьця.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/81/Emblem_of_the_Papacy_SE.svg/640px-Emblem_of_the_Papacy_SE.svg.png)
Паводле найболей распаўсюджанага тлумачэньня прароцтва, апошнім папам зьяўляецца цяперашні кіраўнік каталіцкай царквы Францішак. Прароцтва называе яго «Пятром Рымлянінам» (па-лацінску: Petrus Romanus) і абвяшчае, што пры ім адбудзецца разбурэньне Рыму ды канец сьвету.