Прамысловы індэкс Доў-Джонза
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прамысло́вы і́ндэкс Доў-Джо́нза (па-ангельску: Dow Jones Industrial Average, скар. DJIA, NYSE: DJI) — адзін зь некалькіх фондавых індэксаў, створаных рэдактарам газэты The Wall Street Journal і заснавальнікам кампаніі Dow Jones & Company Чарльзам Доў (па-ангельску: Charles Henry Dow). Індэкс быў створаны дзеля інфармацыйных зьвестак па акцыях індустрыяльных прадпрыемстваў на амэрыканскай біржы каштоўных папераў. Ён застаецца разам з Dow Jones Transportation Average самым старым індэксам каштоўных папераў у ЗША.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c2/DowJonesIndex.svg/220px-DowJonesIndex.svg.png)
У аснове індэксу Доў-Джонза — тэорыя Доў аб аналізе рынку з дапамогаю сярэдніх паказчыкаў катыровак прамысловых і транспартных акцыяў. Лічыцца, што тэндэнцыя рынку ў цэлым станоўчая, калі адзін з гэтых сярэдніх паказчыкаў падымаецца вышэй папярэдняга лякальнага піку, за якім наступае аналягічны рост другога паказчыка. Калі ж абодва паказчыкі зьніжаюцца ніжэй папярэдняга лякальнага мінімуму, гэта пацьвярджае агульную тэндэнцыю да спаду. Гэтая тэорыя пакладзена ў аснову прагназаваньня будучых зьменаў на фондавым рынку.