Поўны ілюстраваны слоўнік эспэранта
From Wikipedia, the free encyclopedia
По́ўны ілюстрава́ны сло́ўнік эспэра́нта на эспэранта: Plena Ilustrita Vortaro de Esperanto, PIV — найбольш аб’ёмны тлумачальны слоўнік мовы эспэранта. Слоўнік быў падрыхтаваны ґрупаю эспэрантоляґаў і адмыслоўцаў пад агульнаю рэдакцыяю Ґ. Варынг’ена ў канцы 1960-х рокаў. Ягонае першае выданьне выйшла ў 1970 годзе, у 1987 годзе зьявіўся дадатак да слоўніку; у 2002 і 2005 роках былі выдадзеныя перапрацаваныя выданьні пад назваю Новы поўны ілюстраваны слоўнік эспэранта (на эспэранта: Nova Plena Ilustrita Vortaro de Esperanto, NPIV, PIV2002, PIV2005). У эспэранта-грамадзтве слоўнік разглядаецца як найбольш аўтарытэтны, а для эспэранта як моўнае сыстэмы ён гуляе, па сутнасьці нармуючую ролю. На ягоным ґрунце было выдадзена некалькі эспэранта-нацыянальнамоўных слоўнікаў. Цяпер ё даступным апошняе выданьне (PIV 2005).