адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Сьвіслацкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Поразаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сьвіслацкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Поразаў.
Поразаўскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Поразава |
Дата ўтварэньня | 18 кастрычніка 2013 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Поразаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Поразаў. З 20 верасьня 1944 году ў Гарадзенскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Лескаўскага сельсавету[1]. 30 красавіка 1958 году скасаваны ў сувязі з наданьнем вёсцы Поразаў статусу гарадзкога пасёлка, населеныя пункты перададзены ў склад Поразаўскага пассавету.
Пасьля скасаваньня Поразаўскага раёну 20 студзеня 1960 году пассавет увайшоў у склад Сьвіслацкага раёну. 2 сьнежня 1961 году да пассавету далучана частка тэрыторыі скасаванага Крапіўніцкага сельсавету (вёскі Вялікія Баброўнікі, Вялікая Каланая, Гурчыны, Залесная, Крапіўніца, Малая Каланая, Маташы, Наркавічы, Сакольнікі, Стасюцічы, Хрустава, Шурычы і хутар Сакольнікі).
23 сьнежня 1964 году ў склад Навадворскага сельсавету перададзены вёскі Залесная, Лозы і Шурычы. 15 лістапада 1971 году скасавана вёска Лескі (зьлілася зь вёскай Новасады)[2].
23 лютага 1976 году ў склад Вердаміцкага сельсавету перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Вялікія Баброўнікі, Вялікая Каланая, Малая Каланая, Наркавічы, Сакольнікі, Стасюцічы і хутары Сакольнікі)[3].
14 лютага 1977 году да пассавету далучана тэрыторыя скасаванага Гарнастаевіцкага сельсавету. 20 ліпеня 1992 году ў склад пассавету зь Вердаміцкага сельсавету вернуты вёскі Вялікія Баброўнікі, Вялікая Каланая, Малая Каланая, Наркавічы, Сакольнікі, Стасюцічы і хутар Сакольнікі.
1 студзеня 2014 году Поразаўскі пасялковы савет рэарганізаваны ў сельсавет з цэнтрам у мястэчку Поразаў[4].
Насельніцтва паводле перапісу 2009 году — 1637 чалавек[5], зь іх 51,5% — беларусы, 44,6% — палякі[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.