Понтыюс Пілят
From Wikipedia, the free encyclopedia
Понтыюс Пілят (па-лацінску: Pontius Pilatus) — рымскі прэфэкт Юдэі ад 26 да 36 году, рымскі вершнік (эквіт). Ёсіф Флавій і Тацыт завуць яго пракуратарам, аднак знойдзеная ў 1961 годзе ў Кесарыі надпіс, датаваны пэрыядам кіраваньня Пілята, паказвае, што ён, як і іншыя рымскія кіраўнікі Юдэі з 6 па 41 гады, быў, па ўсёй бачнасьці, у пасадзе прэфэкту.
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. |
Понтыюс Пілят | |
Пілят і Хрыстос | |
Прэфэкт Юдэі | |
---|---|
26 — 36 | |
Папярэднік: | Валеры Град |
Наступнік: | Марцэл (прэфэкт Юдэі) |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
невядома |
Памёр: |
36(0036) Рым |
Сужэнец: | Клаўдзія Прокула[d] |
Понтыюс Пілят пабудаваў вадаправод у Ерусаліме[1]. Аднак у цэлым ягонае кіраваньне адзначылася масавым гвалтам і пакараньнямі сьмерцю.[2] Падатковы ды палітычны прыгнёт, правакацыйныя дзеяньні Понтыюса Пілята, якія абражалі рэлігійныя вераваньні ды звычаі юдэяў, выклікалі масавыя народныя выступы, якія рымляны бязьлітасна падаўлялі. Па словах філёзафа Філона Александрыскага, які жыў у I стагодзьдзі, Пілят нясе адказнасьць за незьлічоныя жорсткасьці й пакараньні сьмерцю без суда.