Пол Скоўлз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пол Ааран Скоўлз (па-ангельску: Paul Aaron Scholes; нарадзіўся 16 лістапада 1974 году, Сэлфард, Ангельшчына) — былы ангельскі футбаліст, які ўсю сваю кар’еру выступаў за клюб «Манчэстэр Юнайтэд» на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы. Былы гулец нацыянальнай зборнай Ангельшчыны. Адзін з найлепшых гульцоў свайго пакаленьня[1].
Пол Скоўлз | ||
Paul Scholes | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 16 лістапада 1974 (49 гадоў) Сэлфард, Ангельшчына | |
Рост | 171 см | |
Вага | 70 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Моладзевыя клюбы | ||
1991—1994 | Манчэстэр Юнайтэд | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1994—2011 2012—2013 |
Манчэстэр Юнайтэд Манчэстэр Юнайтэд |
466 (102) 33 (5) |
Зборныя | ||
1997—2004 | Ангельшчына | 66 (14) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2015 | Солфард Сіці[d] | |
2019 | Олдэм Атлетык[d] | |
2020 | Солфард Сіці[d] |
Скоўлз сем гадоў гуляў за зборную Ангельшчыны. Ён удзельнічаў у чатырох вялікіх спаборніцтвах — чэмпіянатах сьвету 1998 і 2002 гадоў, а таксама ў чэмпіянатах Эўропы 2000 і 2004 гадоў. Пасьля Эўра-2004 Скоўлз абвесьціў аб завяршэньні сваёй кар’еры ў зборнай, матываваўшы гэта жаданьнем засяродзіцца на клюбнай кар’еры, а акрамя таго, больш часу праводзіць зь сям’ёй.
Напрыканцы сэзону 2010—2011 гадоў Пол скончыў сваю спартовую кар’еру, аднак 8 студзеня 2012 году было абвешчана, што Пол Скоўлз вяртаецца ў «Манчэстэр Юнайтэд» у якасьці гульца да завяршэньня сэзону 2011—2012[2]. Аднак 8 студзеня 2012 году вырашыў застацца ў клюбе ў якасьці гульца да траўня 2013 году[3].